Сцяг Міжнароднага форуму мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» на пляцоўцы ля Летняга амфітэатра ўзняты!
Віцебскі форум мастацтваў ужо даўно займае ганаровае месца ў сусветным фестывальным руху. Бо за 27 гадоў у ім узялі ўдзел прадстаўнікі больш чым 75 краін. Штогод у абласны цэнтр з’язджаюцца тысячы гасцей, на канцэртных пляцоўках праводзіцца звыш 150 мерапрыемстваў.
— Сёння разам са сцягам фестывалю ўзняты ўгору сцягі 42 дзяржаў свету, прадстаўнікі якіх возьмуць удзел у XXVIII Міжнародным фестывалі мастацтваў, — адзначыў старшыня Віцебскага гарвыканкама Віктар Мікалайкін.
Дарэчы, геаграфія форуму штогод пашыраецца, сёлета яна папоўнілася трыма краінамі-ўдзельніцамі. Гэта Тайланд, Трынідад і Табага, Конга.
— Белы сцяг усарацвае фестываль, які стаў сімвалам міру, творчасці і мастацтва, — дадаў на мерапрыемстве генеральны дырэктар Цэнтра культуры «Віцебск» Глеб Лапіцкі. — Няхай кожны ў гэтыя дні знойдзе тую адметнасць, якую запомніць як мінімум на год. А затым зноў з новым зарадам энергіі вернецца ў Віцебск.
Ганаровае права ўзняць сцяг сёлетняга форуму дасталася пераможцу дзіцячага музычнага конкурсу-2018 Аляксандру Балабанаву з Украіны і трыумфатару конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2018» Марчэлу Рошке з Румыніі.