Флэшмоб і цюльпаны са снегаболотохода: ратавальнікі Віцебскай вобласці павіншавалі жанчын з 8 Сакавіка

Флешмоб и тюльпаны из снегоболотохода: спасатели Витебской области поздравили женщин с 8 Марта
Сёння на пляцоўцы перад гандлёвым цэнтрам «Марка-Сіці» ратавальнікі Віцебшчыны крэатыўна павіншавалі прыгожую палову чалавецтва з Днём жанчын.

  

Мерапрыемства пачалося з маляўнічага флэшмоба на пляцоўцы перад гандлёвым цэнтрам «Марка-Сіці», у якім прыняло ўдзел больш за 40 работнікаў МНС. Ратавальнікі выканалі для гледачоў музычную кампазіцыю і падарылі жанчынам кветкі. Цікава, што адзін з салістаў узвышаўся над святочнай пляцоўкай у люльцы аўтакаленчатага пад'ёмніка.

Адметнасцю віншавання стала з'яўленне снегабалотахода, які ў цэнтр пляцоўкі прыцягнуў ратавальнік Андрэй Жукаў, які захапляецца сілавым экстрымам. Дарэчы, вага спецтэхнікі склала 842 кілаграмы.

Як адзначыў начальнік абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мелешкін, ратавальнікі штогод напярэдадні 8 сакавіка рыхтуюць святочныя мерапрыемствы для жанчын Віцебшчыны, каб паказаць, як работнікі МНС іх цэняць.

– Сёння мы хацелі паказаць, што ўсе нашы якасці – сіла, мужнасць і цвёрдасць – заслуга жанчын, бо без іх падтрымкі і матывацыі мы б не сталі такімі, – адзначыў Сяргей Мелешкін. – 8 сакавіка ўсе мужчыны кансалідуюцца, каб павіншаваць сваіх любімых і блізкіх са святам і падзякаваць за радасць, якую яны нам дораць у жыцці. Мы імкнемся іх здзівіць: рыхтуем сняданкі, прыбіраем, ходзім па крамах. Гатовыя выдаткаваць усе свае грошы, каб убачыць іх усмешкі.

Фота аўтара.