ФАК з басейнам пабудуюць у Талачыне

Физкультурна-аздараўленчы комплекс з басейнам плануюць пабудаваць у Талачыне, паведаміў старшыня Талачынскага райвыканкама Сяргей Ягораў.

Пакуль праект на стадыі планавання: рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя, абмяркоўваецца месца размяшчэння ФАК, вызначаюцца крыніцы фінансавання, асноўным з якіх стане мясцовы бюджэт. Плануецца, што гэта будзе тыпавы ФАК, спраектаваны па аналогіі з аб'ектамі ў Верхнядзвінску і Браславе. Рэалізаваць праект маюць намер у бліжэйшыя тры гады.

"Талачынскі раён у параўнанні з іншымі рэгіёнамі вобласці абдзелены вадаёмамі, таму зацікаўленасць і патрэба насельніцтва ў такім аб'екце дастаткова высокая. Спадзяюся, у хуткім часе яго з'яўленне парадуе нашых жыхароў. У далейшым на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу будзем развіваць дадатковыя віды паслуг, каб вывесці яго на самаакупнасць", - дадаў Сяргей Ягораў.

У ліку іншых важных для раёна аб'ектаў, якія неўзабаве павінны з'явіцца, старшыня райвыканкама назваў два шматкватэрныя жылыя дамы для сацыяльна ўразлівых катэгорый грамадзян, адзін з іх будзе ўзведзены з прыцягненнем кітайскіх інвестыцый. Таксама будзе пабудаваны цэх па вытворчасці хутказамарожанага бульбапрадукту тыпу french fries.

БЕЛТА.