Фанарі на сонечных батарэях і святлодыёдах з'явіліся ў Браславе
Пяць новых асвятляльных прыбораў на сонечных батарэях з'явіліся на мясцовай брукаванцы. У горадзе мадэрнізаваны і старыя ліхтары: 54 натрыевыя лямпы заменены на святлодыёдныя. Агульны кошт замены лямпаў на святлодыёдныя склаў 35 тысяч беларускіх рублёў.
У горадзе мадэрнізавана вулічнае асвятленне на вуліцах Кастрычніка і Садовай, што складае прыкладна 5% гарадскіх ліхтароў. Такія пераўтварэнні дапамогуць зэканоміць электраэнергію. Толькі на замене лямпаў Браслаў будзе эканоміць каля 11 731 кВт.г у год.
Святлодыёдныя ліхтары могуць выкарыстоўвацца працяглы час, не наносяць шкоды навакольнаму асяроддзю, не награваюць прадметы, якія знаходзяцца пад імі, не ствараюць электрамагнітных перашкод у электрычнай сетцы.
– Акрамя таго, падлічана, што замена лямпаў на святлодыёдныя дазволіць скараціць выкіды вуглякіслага газу на 10,347 т у год. Для горада, які імкнецца максімальна знізіць выкіды і стаць кліматычна нейтральным, гэта ўпэўнены крок да пастаўленай мэты, – адзначыла каардынатар міжнароднага праекта ад Браслаўскага райвыканкама Алена Гірон.
Што тычыцца новых ліхтароў на сонечных батарэях, то яны патэнцыйна зэканомяць гораду каля 280 кВт.г у год: столькі энергіі сышло б, калі б яны працавалі ад сеткі, а не ад сонца.
– Аднак ліхтары на сонечных батарэях устаноўлены ў горадзе не столькі для эканоміі, колькі для папулярызацыі сучасных тэхналогій, у прыватнасці аднаўляльнай энергетыкі сярод мясцовых жыхароў і турыстаў, – растлумачыў кіраўнік энергетычнай праграмы Цэнтра экалагічных рашэнняў Дзмітрый Бурэнкін. – Мы хочам паказаць, што такія тэхналогіі можна паспяхова прымяняць у Беларусі. Акрамя таго, турысты змогуць увозіць з Браслава "кліматычна нейтральныя" фатаграфіі: пляцоўка "Брукаванка" з новымі ліхтарамі, мабыць, адно з самых папулярных сярод турыстаў месцаў.
Гэтыя мерапрыемствы праведзены па праекце "Браслаўскі раён - першы кліматычна нейтральны муніцыпалітэт Беларусі", які рэалізуюць Браслаўскі раённы выканаўчы камітэт і Цэнтр экалагічных рашэнняў пры фінансавай падтрымцы ЕС.
БелТА. Фота Цэнтра экалагічных рашэнняў.