Фонд экстранай дапамогі турыстам з'явіцца ў Беларусі
Фонд экстранай дапамогі турыстам з'явіцца ў Беларусі. Пра гэта ў інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі Вадзім Кармазін.
У гэтым годзе плануецца ўнесці змяненні і дапаўненні ў закон "Аб турызме". Як чакаецца, у абноўленым законе будзе прадугледжана магчымасць стварэння самарэгулюемых арганізацый у турызме з правам стварэння кампенсацыйнага фонду, які будзе служыць перш за ўсё для абароны інтарэсаў турыста. У выпадку невыканання туроператарам або турагентам сваіх абавязацельстваў турысту з кампенсацыйнага фонду будзе выплачвацца кампенсацыя пэўнага памеру.
"Укладаць грошы ў фонд будуць турфірмы - члены самарэгулюемых арганізацый. Памер унёскаў арганізацыі будуць вызначаць самастойна, гэта будзе прапісана ў статуце", - растлумачыў Вадзім Кармазін.
У выпадку невыканання абавязацельстваў суб'ектамі турбізнесу, сродкі з фонду дапамогуць турысту вярнуцца на радзіму, аплаціць пералёт або іншую паслугу. Пуцёўкі з-за стварэння кампенсацыйных фондаў падаражэць не павінны.
***Поўны тэкст інтэрв'ю выйдзе на стужцы навін і будзе размешчаны на сайце БЕЛТА.
Наталля Злотнік - БЕЛТА