Фонд «Віцебскаблмаёмасць» 30 лістапада прадаў адзінаму пакупніку невыкарыстоўваны будынак Барунскай бібліятэкі
Будынак, размешчаны па адрасе: Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, Плюскі с/с, в. Баруны, 1988 года пабудовы, агульнай плошчай 61,4 кв.м. Пачатковы кошт продажу нерухомасці павялічаны на 5% і склаў 1 858,88 дэнамінаваных рублёў. Новы ўласнік плануе выкарыстоўваць набыты аб'ект нерухомасці пад жыллё.
Усяго ў бягучым годзе фондам «Віцебскаблмаёмасць» рэалізавана 68 аб'ектаў на агульную суму больш за 2,0 млн. дэнамінаваных рублёў. Невыкарыстоўваемая плошча скарацілася больш чым на 47 тыс. кв.м.
Фонд «Віцебскаблмаёмасць» штотыдзень праводзіць аўкцыёны па продажы нерухомай маёмасці ў Віцебскай вобласці.
Усю інфармацыю па аб'ектах нерухомасці і маючых адбыцца аўкцыёнах можна знайсці на сайце фонду www.fondgosim.vitebsk.by.
Тэлефон для даведак 8(0212) 47-60-96.