Фонд "Віцебскаблмаёмасць" у ліпені прадаў невыкарыстоўваемых аб'ектаў на суму звыш Br500 млн.

21 ліпеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Фонд "Віцебскаблмаёмасць" у ліпені прадаў невыкарыстоўваных аб'ектаў нерухомасці на суму звыш Br500 млн., паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела аўкцыёнаў і конкурсаў фонду Ларыса Шчаглова.

Па выніках чатырох ліпеньскіх аўкцыёнаў у гаспадарчы абарот уцягнуты чатыры будынкі і збудаванні агульнай плошчай амаль 1,1 тыс.кв.м. Так, новы ўласнік удыхне другое жыццё ў двухпавярховы будынак у Віцебску, які з'яўляецца помнікам архітэктуры і ўваходзіць у спіс пабудоў гісторыка-культурнай каштоўнасці 3-й катэгорыі "Забудова Смаленскай плошчы канца XIX - пачатку XX стагоддзя. Гэты аб'ект стаў самым дарагім набыццём ліпеня, за цаглянае збудаванне з прыбудовай агульнай плошчай амаль 339 кв.м удзельнік аўкцыёну заплаціў каля Br354 млн.

Самым азартным аўкцыёнам месяца сталі таргі з прымяненнем метаду паніжэння пачатковай цаны, на якіх выстаўляўся невыкарыстоўваны будынак крамы з трыма прыбудовамі ў райцэнтры Міёры. Аб'ект з пачатковай цаной у Br105 млн. прыцягнуў чатыры патэнцыйных пакупнікі, адзін з іх ужо на другім кроку аўкцыёніста, не стаўшы чакаць далейшага знянчэння лота, выказаў гатоўнасць выкупіць нерухомасць амаль за Br76 млн. Усяго ў ліпені адбылося два рэзультатыўных аўкцыёны з прымяненнем у ходзе таргоў метаду паніжэння пачатковай цаны. Па галандскім метадзе таксама прададзены былы будынак банна-пральнага камбіната ў Браслаўскім раёне амаль за Br29 млн.

Усяго з пачатку года фонд "Віцебскаблмаёмасць" правёў 20 рэзультатыўных аўкцыёнаў, на якіх прададзена больш за 50 аб'ектаў нерухомасці і правоў заключэння дагавораў арэнды зямельных участкаў на агульную суму звыш Br2,4 млрд., у тым ліку рэзультатыўна прайшлі шэсць аўкцыёнаў па продажы 11 аб'ектаў нерухомасці з устанаўленнем пачатковай цаны ў адну базавую велічыню.-0-