Фарміруецца пералік аб'ектаў для працы студэнцкіх атрадаў Віцебскай вобласці

Формируется перечь объектов для работы студенческих отрядов Витебской области

Пачынаецца новы сезон працаўладкавання моладзі ў вольны ад вучобы час. Ужо фарміруецца пералік аб'ектаў, дзе чакаюць студэнцкія атрады. На сённяшні дзень у Віцебскай вобласці гэта 300 аб'ектаў, у тым ліку і малочна-таварныя фермы. Будзе створана каля 20 атрадаў, якім трэба будзе папрацаваць у дзіцячых аздараўленчых лагерах Прыдзвіння. Акрамя таго, ужо сёмы год запар нашых студэнтаў прымуць у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе, трэцяе лета прадастаўляе месцы праваднікоў Расійская чыгунка, гатовыя прыняць сэрвісныя атрады ў санаторыях Краснадарскага краю.

Як паведаміла камісар Віцебскага абласнога штаба студэнцкіх атрадаў Вольга Макавецкая, знойдзеныя месцы прадугледжваюць працаўладкаванне 11 тысяч чалавек, але гэта не мяжа, пошук аб'ектаў працягваецца. Аднак аб магчымасці падпрацаваць летам трэба паклапаціцца ўжо зараз. Для гэтага варта звярнуцца ў штабы студэнцкіх атрадаў ВНУ або першасныя арганізацыі БРСМ. У сакавіку пачнуцца акцыі ў навучальных установах Віцебскай вобласці, падчас якіх прама ў фае можна будзе запоўніць анкету і падаць заяўку на ўдзел у працоўным семестры-2013.

Вольга Маслоўская, «Віцебскі рабочы»