Форум «Інфармацыйныя тэхналогіі на службе ў бізнесу» адбудзецца ў Віцебску

Ісці ў нагу з часам, пастаянна ўдасканальваць працэс арганізацыі сваёй справы і развівацца – адзін са шляхоў да поспеху, гэта ні для каго не сакрэт. Таму бізнесмены перакананыя: трэба пастаянна вучыцца новаму, і з гатоўнасцю прымаюць удзел у навучальных мерапрыемствах і семінарах. Адзін з іх пройдзе ў «Паўночнай сталіцы» абласнога цэнтра 7 красавіка.

На мерапрыемстве будзе прадстаўлены новы падыход да ацэнкі эфектыўнасці ўкладанняў у інфармацыйныя тэхналогіі, адбудзецца прэзентацыя новых перадавых рашэнняў, паспяхова ўжывальных у розных галінах нашай краіны і замежжа. У прыватнасці, свае распрацоўкі прадставяць беларускія рэзідэнты Парка высокіх тэхналогій. Арганізатары пастараюцца таксама адказаць на важнае пытанне: як прадпрыемствам акупіць інвестыцыі, укладзеныя ў найноўшыя інфармацыйныя тэхналогіі. Сваім досведам падзеляцца такія вядомыя кампаніі як «Майкрасофт», «Squalio» (Латвія) і інш.

Форум адбудзецца 7 красавіка па адрасе: Віцебск, вул.Леніна, 53 («Паўночная сталіца»). Пачатак у 13 00.

Вольга Маслоўская, «Віцебскія весці». Фота з адкрытых крыніц.