Форум рабочай моладзі збярэ ў Віцебску каля 100 удзельнікаў
Маладыя людзі наведаюць прадпрыемствы "Віцьба" і "Віцебскаблгаз", іх азнаёмяць з працоўным працэсам арганізацый. Затым удзельнікі перамесціцца ў культурна-спартыўны цэнтр Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі, дзе адбудзецца канцэрт. Маладыя спецыялісты таксама наведаюць музей гісторыі чыгуначнікаў. У форуме прымуць удзел каля 100 чалавек.
У парадку дня мерапрыемства - падвядзенне вынікаў конкурсу на лепшую арганізацыю работы з моладдзю ў працоўных калектывах Віцебска. Конкурс праходзіў са студзеня па верасень у два этапы: раённы і гарадскі. Сярод крытэрыяў выбару лепшых - садзейнічанне прафесійнаму і кар'ернаму росту моладзі, праца па адаптацыі маладых спецыялістаў у арганізацыі, іх замацаванне ў ёй і іншыя. Пераможцам і прызёрам уручаць дыпломы і ўзнагароды.