ФОТАФАКТ: Аляксандр Субоцін прадставіў актыву Шаркаўшчынскага райвыканкама новага старшыню – Сяргея Кашміло
На 10-й пазачарговай сесіі Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў са згоды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі на пасадзе старшыні райвыканкама зацверджаны Сяргей Кашміло.
Кіраўнік вобласці ўручыў новаму кіраўніку службовае пасведчанне.
Аляксандр Субоцін падзякаваў былога старшыню райвыканкама Дзмітрыя Ламако за добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, асабісты ўклад у развіццё рэгіёна, высокі прафесіяналізм.