Фотафакт: беларусы сустракаюць нацыянальную каманду па скачках на батуце ў Нацыянальным аэрапорце Мінск

Сёння з Токіо вярнулася наша нацыянальная каманда па скачках на батуце. Беларусы сустрэлі спартсменаў з кветкамі і віншаваннямі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, а наш фотакарэспандэнт захаваў гэта на здымках. Нагадаем, Іван Літвіновіч прынёс нашай краіне першае золата на такійскай Алімпіядзе, а Уладзіслаў Ганчароў у фінале заняў чацвёртае месца.