Фотафакт: дэлегацыя Віцебскай вобласці прыбыла на Сусветны фестываль моладзі ў Сочы
Сусветны фестываль моладзі пройдзе з 1 па 7 сакавіка на федэральнай тэрыторыі Сірыус. Ад Віцебскай вобласці ў Сочы адправіліся каля 60 чалавек.
Сёлета аднымі з галоўных тэм фестывалю стануць адзінства нацый, адказнасць за лёс свету, захаванне сямейных каштоўнасцей. Моладзь Віцебшчыны, як і іншых удзельнікаў фестывалю, чакае насычаная, цікавая і займальная праграма: дыскусіі, лекцыі, выставы, спартыўныя спаборніцтвы і сумесныя трэніроўкі, добраахвотніцкія акцыі, майстар-класы, сустрэчы з кіназоркамі і многае іншае.
Усяго фестываль аб'яднае каля 20 тыс. маладых людзей са 180 краін свету.
"Віцебскія весці"