ФОТАФАКТ: Дэлегацыя Віцебскай вобласці прыбыла ў Палац Рэспублікі на першае пасяджэнне УНС
Дэлегацыя Віцебскай вобласці прыбыла ў Палац Рэспублікі на першае пасяджэнне УНС, у яе складзе кіраўніцтва вобласці, 118 дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад Віцебскай вобласці і 63 запрошаныя.
Таксама дэлегаты Усебеларускага народнага сходу ад Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у ускладанні вянкоў і кветак да манумента Перамогі ў г.Мінску.