ФОТАФАКТ: Міжрэгіянальны аўтапрабег "Дарогамі вайны - дарогамі перамогі"

Аўтапрабег прысвечаны 80-годдзю першых абарончых баёў на Дзісненскім рубяжы, памяці воінаў 302-га стралковага палка 29-й стралковай Полацкай дывізіі, якія загінулі пры вызваленні Мёрскага і Браслаўскага раёнаў, і 76-й гадавіне Вялікай Перамогі. Калона прайшла па маршруце: хутар Дзісненскі рубяж Мёрскага раёна - Дзісна - Мёры - Тычкі Мёрскага раёна - Друя Браслаўскага раёна - Дзісна Мёрскага раёна.