ФОТАФАКТ: Алімпійскага чэмпіёна Токіо-2020 Івана Літвіновіча сустрэлі ў Віцебску
Алімпійскага чэмпіёна Токіо-2020 Івана Літвіновіча сустрэлі ў Віцебску. Залаты алімпійскі медаль Івана Літвіновіча у скачках на батуце стаў першым для беларускай каманды ў Токіо. Дзякуючы гэтаму поспеху нядрэнную падтрымку атрымаюць юныя выхаванцы Віцебскай СДЮШАР №1. Наваспечаны чэмпіён токійскіх Гульняў у межах праекта "Алімпійскі выбар" вырашыў накіраваць Br20 тыс. у спартыўную школу, у якой растуць будучыя алімпійцы. Іван Літвіновіч, якому нядаўна споўнілася 20 гадоў, нарадзіўся ў Вілейцы, але апошні час трэніраваўся ў Віцебску на базе СДЮШАР №1 пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай па скачках на батуце віцябляніна Вольгі Уласавай. Падчас Алімпіяды-2016 у Рыа гэтая спортшкола ўжо атрымлівала матэрыяльную падтрымку пасля залатога выступлення яшчэ аднаго батутыста Уладзіслава Ганчарова, які таксама выхаванец гэтай школы.















