ФОТАФАКТ: Старт рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі» дадзены ў Віцебскай вобласці
20 лютага на плошчы Перамогі ў Віцебску быў дадзены старт рэспубліканскай акцыі "Адзіны дзень бяспекі", якая праходзіць ва ўсіх кутках краіны і працягнецца да 1 сакавіка. У цэнтры горада разгарнулі свае пляцоўкі бяспекі прадстаўнікі МНС, ДАІ, Віцебскага УУС, 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады, БТЧК, "Віцебскаблгаза", ОСВАД і інш.



































