ФОТАФАКТ: У Дубровенскім раёне прайшоў форум маладых лідараў прыгранічча Беларусі і Расіі
Форум маладых лідараў прыгранічча Беларусі і Расіі, прысвечаны Дню яднання народаў дзвюх краін, прайшоў 2 красавіка ў Дубровенскім раёне.
У мерапрыемстве з беларускага боку прынялі ўдзел маладыя кіраўнікі арганізацый, прадпрыемстваў, грамадскіх аб'яднанняў, дэпутаты Дубровенскага, Гарадоцкага і Лёзненскага раёнаў. З расійскага - дэпутаты, кіраўнікі раёнаў рэгіёну, прадстаўнікі моладзевага парламента. Дэлегаты наведалі мемарыяльны комплекс "Рыленкі", дзе прынялі ўдзел у патрыятычным праекце БРСМ "Памяць сэрца". Яны ўсклалі кветкі да мемарыяла і выклалі з запаленых лямпад сэрца. У будынку Дняпроўскай мануфактуры, аднаго са старэйшых беларускіх прадпрыемстваў, адбылася сустрэча з кіраўніцтвам раёна ў фармаце адкрытага дыялогу і трэнінг #ЯЛідар. Затым удзельнікі наведалі рабочыя цэхі і склады Дубровенскага ільнозавода.
Арганізатарамі форуму маладых лідараў прыгранічча сталі Віцебскі абласны камітэт БРСМ сумесна са Смаленскай абласной арганізацыяй Расійскай саюза моладзі, а таксама Дубровенскі райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў.












