ФОТАФАКТ: У ВДУ глядзяць прамую трансляцыю першага пасяджэння УНС

ФОТОФАКТ: В ВГУ смотрят прямую трансляцию первого заседания ВНС
Ва ўсіх навучальных корпусах Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. Машэрава арганізаваны прагляд відэатрансляцыі першага пасяджэння Усебеларускага народнага сходу. Больш за 500 выкладчыкаў, супрацоўнікаў ВНУ, а таксама студэнтаў і ліцэістаў прымаюць удзел у праглядзе.

Важныя абмеркаванні і прымаемыя рашэнні, якія тычацца будучыні Беларусі, выклікалі водгук у сэрцах студэнтаў і выкладчыкаў. 

Рабяты ўважліва ўспрынялі тэзісы не толькі агульнадзяржаўнага значэння, але і тыя, што адносяцца да іх сферы. Моладзь гатова прыняць выклік будучыні і ўнесці свой уклад у развіццё краіны.

– Сёння і заўтра ў Мінску праходзіць значнае мерапрыемства для нашай краіны – VII Усебеларускі народны сход, дэвіз якога: «Час выбраў нас!», – падзялілася меркаваннем прарэктар па выхаваўчай рабоце ВДУ Святлана Касцюкова. – У новай рэдакцыі Асноўнага Закона Рэспублікі Беларусь замацаваны канстытуцыйны статус Усебеларускага народнага сходу як вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя.

Яна падкрэсліла, што назіраючы за працай УНС з 1996 года, можна зрабіць выснову, што толькі УНС здольна аб'яднаць усе палітычныя сілы: уладу і грамадзянскую супольнасць.

– Усебеларускі народны сход дасць магчымасць людзям нашай краіны паўдзельнічаць у абмеркаванні і вырашэнні лёсавызначальных і гістарычна важных для Беларусі пытанняў, – працягнула Святлана Касцюкова. – Дэлегатамі сёмага Усебеларускага народнага сходу з'яўляюцца патрыёты нашай Радзімы, гатовыя выказваць сваё меркаванне і адстойваць пазіцыю ў вырашэнні пытанняў на карысць людзей. Мы ганарымся тым, што сярод дэлегатаў VII Усебеларускага народнага сходу – рэктар ВДУ, доктар эканамічных навук, прафесар, дэпутат абласнога Савета, член Вышэйшага палітычнага савета Беларускай партыі "Белая Русь" Валянціна Васільеўна Багатырэва. Упэўнена, што рашэнні, прынятыя на VII УНС, будуць датычыцца прыярытэтаў развіцця Рэспублікі Беларусь, накіраваных на росквіт нашай краіны і ўсяго беларускага народа.

Першакурсніца факультэта матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій Дар'я Аўчыннікава падчас прагляду відэатрансляцыі адзначыла, што Прэзідэнт гаворыць моцна, ёміста, эмацыйна і даступна.

– УНС – вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя ў Беларусі. У склад дэлегацыі Віцебшчыны ўвайшлі 118 чалавек, у тым ліку і рэктар ВДУ, – сказала Дар'я. – Нам, студэнтам, як маладому пакаленню, важны мір і бяспека ў нашай краіне. Таму ад УНС чакаем зацвярджэння Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны, якая і будзе абараняць наш народ. Прэзідэнт настойваў на важнасці гэтых пытанняў у сваіх выступленнях, адзначаючы, што яны павінны быць абмеркаваны на вышэйшым узроўні. Гэтыя дакументы адыгрываюць ключавую ролю ў забеспячэнні бяспекі нашай краіны і ў развіцці беларускіх Узброеных Сіл.

Студэнт першага курса юрыдычнага факультэта Антон Булыня адзначыў, што ад пасяджэння УНС, якое, дарэчы, першае ў новым канстытуцыйным статусе гэтага органа, моладзь чакае вызначэння стратэгічнага напрамку дзяржавы і вектараў развіцця суверэннай і незалежнай Беларусі.

– Напярэдадні Усебеларускага народнага сходу ў нашым універсітэце былі праведзены інфармацыйныя, куратарскія гадзіны, дыялогавыя пляцоўкі, віктарыны, прысвечаныя тэме УНС. І менавіта студэнты былі актыўнымі ўдзельнікамі ўсіх гэтых мерапрыемстваў, – сказаў Антон Булыня. – Дарэчы, я распрацаваў квіз пра Усебеларускі народны сход, дзякуючы якому мы не толькі прадэманстравалі свае веды і ўважлівасць, але і замацавалі свае веды пра вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя. Пераможцы былі ўзнагароджаны прызамі.

"ВІЦЕБСКІЯ ВЕСТКІ"