ФОТАФАКТ: У Віцебску праходзіць чэмпіянат вобласці па скачках на акрабатычнай дарожцы
Чэмпіянат Віцебскай вобласці па скачках на акрабатычнай дарожцы праходзіць у абласным цэнтры. Удзел у ім прымаюць каля 30 чалавек, якія з'яўляюцца выхаванцамі СДЮШАР №1 Віцебска.
Самаму малодшаму ўдзельніку – 13 гадоў, самаму старэйшаму - 21 год. Спаборніцтвы з'яўляюцца адным з этапаў падрыхтоўкі да чэмпіянату Рэспублікі Беларусь, які пройдзе ў Магілёве 24 -26 красавіка.