Фотафакт. У Віцебску праходзяць святочныя мерапрыемствы да Дня Незалежнасці і 81-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
У Віцебску праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 81-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.
Ужо адбылося ўрачыстае ўскладанне вянкоў і кветак да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны на плошчы Перамогі. У мітынгу прынялі ўдзел кіраўніцтва вобласці і горада, члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, працоўныя калектывы, жыхары горада.
"Віцебскія весці"