Фотафакт: У Віцебску адбыліся ўрачыстыя правады ваеннаабавязаных

Фотофакт: В Витебске состоялись торжественные проводы военнообязанных
Удзельнікаў вучэбных збораў тэрытарыяльных войскаў вобласці ўрачыста правялі ў Віцебску.

Найлепшым вайскоўцам прысвоілі новыя воінскія званні, уручылі ўзнагароды і падарункі. Звяртаючыся да прысутных, старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін адзначыў, што падобныя зборы праводзяцца штогод, аднак у гэты раз яны прайшлі больш маштабна, са мноствам новаўвядзенняў, а таксама актыўна асвятляліся ў рэспубліканскіх і абласных СМІ.

– Вы вытрымалі гэты экзамен з поспехам. Адны ўспомнілі забытыя навыкі, іншыя навучыліся чамусьці новаму. Самае галоўнае, што вы даказалі сабе і іншым, што можаце хутка рэагаваць і якасна выконваць любыя пастаўленыя задачы. А таксама паказалі выдатны вынік узаемадзеяння і зладжанай працы паміж структурамі, – падкрэсліў Аляксандр Субоцін.

"Віцебскія весці"