ФОТАФАКТ: У Віцебску ратавальнікі зладзілі маштабнае свята ў Дзень абароны дзяцей
Дзяўчынкі і хлопчыкі ўдзельнічалі ў тэматычных гульнявых конкурсах, якія наладзілі работнікі абласнога УМНС, АСВОД і Віцебскага МРА філіяла Дзяржэнергагазнагляду па Віцебскай вобласці. Самыя адважныя праверылі сілу духу на атракцыёнах «Вясёлы альпініст», «Дымная заслона», «Папаў у мэту». Забаўлялі дзяцей роставыя лялькі, кожны мог пакінуць сэлфі на памяць у фотазоне або ў кабіне пажарнай аварыйна-выратавальнай машыны.
Насычаную канцэртную праграму для ўсіх прысутных падрыхтавалі лепшыя дзіцячыя калектывы абласнога цэнтра – заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь харэаграфічны ансамбль «Зорка», дзіцячая тэатральна-цыркавая студыя «Амадзіна», фольк-гурт «Вытокі», дзіцячы хор «Вялікі», узорны харэаграфічны калектыў «Вясёлая карусель», узорны вакальны калектыў «ЛАДА», танцавальная студыя «ДАРЫДАНС», дзіцячая студыя «Гулівер і ліліпуты», студыя «SliVKi dance» і многія іншыя.
Арганізатары мерапрыемства – Віцебскае абласное ўпраўленне МНС, філіял Белдзяржстраху па Віцебскай вобласці, Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства.