ФОТАФАКТ: Віцебск далучыўся да рэспубліканскага аўтапрабегу «Сімвал адзінства»

ФОТОФАКТ: Витебск присоединился к республиканскому автопробегу «Символ единства»
8 верасня ў Віцебску на ніжняй пляцоўцы Алеі воінскай славы ў Парку Пераможцаў прайшла ўрачыстая цырымонія перадачы збожжа ўраджаю 2021 года ад Віцебскага раёна ўдзельнікам аўтапрабегу.

У рамках акцыі ўдзельнікі аўтапрабегу, кіраўнікі Віцебскага раёна і Віцебска ўсклалі кветкі да вечнага агню на плошчы Перамогі.

Аўтапрабег-марафон «Сімвал адзінства» стартаваў 3 верасня ў Брэсце. Мэта мерапрыемства – аб'яднанне жыхароў краіны, прадстаўнікоў мясцовых органаў улады, грамадзянскай супольнасці ў рамках Года і Дня народнага адзінства. Сімвалам адзінства выступае збожжа ўраджаю 2021 года.

"Віцебскія весці".