Фотафакт: пытанні культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва і развіцця турызму рэгіёнаў Беларусі і Расіі абмяркоўваюць у Полацку
У Музеі беларускага кнігадрукавання праходзіць пасяджэнне секцыі № 9 «Культурна-гуманітарнае супрацоўніцтва і развіццё турызму як фактар умацавання ўзаемадзеяння рэгіёнаў Беларусі і Расіі».
Сярод удзельнікаў парламентарыі, кіраўнікі дзяржаўных органаў, прадстаўнікі мясцовых органаў улады, навуковых колаў, дырэктары прамысловых прадпрыемстваў, асацыяцый. Ад беларускага боку мадэратарам выступае Дзмітрый Баскаў, намеснік старшыні Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, ад расійскага - Кацярына Алтабаева, намеснік старшыні Камітэта Савета Федэрацыі па навуцы, адукацыі і культуры.
Першым выступіў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч.