ФОТАФАКТ: Выстава інсітнага мастацтва адкрылася ў Віцебску
У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі і абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адкрылася VI Нацыянальная выстава інсітнага мастацтва INSITUS - 2020, прысвечаная 380-годдзю з дня нараджэння разьбяра і друкара, стваральніка "Бібліі для народа" Васіля Карэня. Галоўнымі тэмамі выставы сталі арткніга і сінтэз візуальнага вобраза і слова ў непрафесійным выяўленчым мастацтве.







Начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі

Народны майстар з Глыбокага Віктар Дудкевіч прадэманстраваў тэхналогію друкавання на рэканструяваным верстаку





