Фатограф са Шаркаўшчыны ў ліку пераможцаў смаленскага бёрдынг-ралі «Гусі-лебедзі-2015»

Фотограф из Шарковщины в числе победителей смоленского бёрдинг-ралли «Гуси-лебеди-2015»
Беларуская каманда арнітолагаў-аматараў «Бульбашы», у складзе якой быў шаркаўчанін Валерый Кавалёнак, атрымала бясспрэчную перамогу ў прэстыжным бёрдынг-ралі «Гусі-лебедзі-2015», які праходзіў у Нацыянальным парку «Смаленскае Паазер'е» (Расія).

Беларуская каманда арнітолагаў-аматараў «Бульбашы», у складзе якой быў шаркаўчанін Валерый Кавалёнак, атрымала бясспрэчную перамогу ў прэстыжным бёрдынг-ралі «Гусі-лебедзі-2015», які праходзіў у Нацыянальным парку «Смаленскае Паазер'е» (Расія).

У спаборніцтве прымалі ўдзел лепшыя з лепшых – фатографы, здольныя дзеля ўдалага здымка бясшумна прабірацца скрозь зараснікі хмызняку, ісці па падтопленай мясцовасці, гадзінамі стаяць на адной назе і трываць іншыя нязручнасці. Некалькі дзён птушкі ў нацпарку знаходзіліся пад прыцэлам іх аб'ектываў. Задача гульцоў, аб'яднаных у 11 каманд, заключалася ў тым, каб сфатаграфаваць як мага больш відаў птушак і правільна іх вызначыць. За суткі арнітолагамі-аматарамі было зарэгістравана і сфатаграфавана 117 відаў птушак. У поле зроку фатографаў траплялі як звычайныя вераб'і, сініцы, зязюлі, вароны, так і шэрая курапатка, малы арлец, звычайная гулiца, скопа і іншыя рэдкія птушкі.

Беларусы не першы раз удзельнічаюць у падобных спаборніцтвах і заўсёды займаюць прызавыя месцы. І ў гэты раз Сямён Левы, Максім Каласкоў, Дзяніс Змачынскі і Валерый Кавалёнак прадэманстравалі свой высокі прафесіяналізм. Іх фатаграфіі выклікалі асаблівую цікавасць у супрацоўнікаў парку.

Абышоўшы расійскія каманды «Дятлы» і «Пента-белки», «Бульбаши» набралі максімальную колькасць балаў. За адведзены час паспелі сфатаграфаваць і правільна вызначыць 93 віды птушак, да таго ж знайшлі новы для парку і Смаленскай вобласці від – еўрапейскага вьюрка, таксама званага канарэйным. Якасна зробленая фатаграфія заінтрыгавала вучоных, якія нават не меркавалі пра існаванне невялікай яркай птушкі на тэрыторыі Смаленшчыны. Часцей за ўсё яе можна ўбачыць у Міжземнаморскіх краінах, а таксама Алжыры, Тунісе, Марока.

Назіранне арнітолагаў-аматараў дапамогуць навуковым супрацоўнікам у далейшай працы па вывучэнні птушак рэгіёна. Самі ж удзельнікі бёрдынг-ралі атрымалі незабыўныя ўражанні. Цудоўныя фатаграфіі яшчэ доўга будуць нагадваць ім аб займальным падарожжы па сцежках нацпарку.

Дыяна Берніковіч, "Віцебскія весці"