Фотагісторыя Віцебска за 150 гадоў прадстаўлена на выставе ў гарадской Ратушы

Фотоистория Витебска за 150 лет представлена на выставке в городской Ратуше
Даўгачасовая фотавыстава "Віцебск: партрэт на фоне часу" адкрылася ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі. Як паведамілі ўстанове, тут экспануецца больш за 200 работ з відамі Віцебска другой паловы ХIХ - пачатку ХХI стагоддзя.

Даўгачасовая фотавыстава "Віцебск: партрэт на фоне часу" адкрылася ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове, тут экспануецца больш за 200 работ з відамі Віцебска другой паловы ХIХ - пачатку ХХI стагоддзя.

У музеі падкрэслілі, што ўпершыню прадстаўляюць фотавыставу, прысвечаную Віцебску. У экспазіцыю ўвайшлі работы з фондаў музея і дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці (фота Аляксандра Мемуса і Аляксандра Грыгор'ева). Акрамя гэтага, на выставе можна ўбачыць здымкі сучасных фотамастакоў як прафесіяналаў, так і аматараў (К.Дурыхин, Г.Баброўскі, П.Азарчанка, А.Ананьева, М.Клімаў, М.Сівакоў, У.Базан, А.Вышка, А.Грыгор'еў, Ю.Шчарбакоў, У.Шышанаў, А.Глебаў, І.Барсукоў, А.Мемус, М.Шмерлінг і інш.).

Самыя старыя фота з відамі Віцебска датаваныя 1860-мі гадамі. Іх аўтарамі з'яўляюцца віцебскія фатографы Сыгмунд Юркоўскі і Якаў Пашкоўскі. Такіх фота не шмат. "Яны ўваходзяць у склад найбольш каштоўных, унікальных і значных прадметаў экспазіцыі", - адзначылі ў музеі. Тут ёсць фатаграфіі, зробленыя ў 1950-х гадах студэнтам медыцынскага ўніверсітэта Канстанцінам Дурыхіным. "Частку гэтых здымкаў размясціла ў Інтэрнэце дачка аўтара, якая жыве ў Валгаградзе. Па просьбе музея яна даслала ў Віцебск больш за 300 фатаграфій. Гэта вялікі зрэз жыцця Віцебска 50-х гадоў мінулага стагоддзя. Ёсць вельмі каларытныя работы, якія адлюстроўваюць гарадскі пейзаж і людзей таго перыяду, - расказалі ў музеі. - Можна таксама ўбачыць фота з будынкамі і збудаваннямі, якія не захаваліся, і прасачыць, як мяняўся горад за апошнія 150 гадоў».

Экспазіцыю дапаўняюць фотаапараты і фотатэхніка рознага часу вытворчасці СССР і замежных фірмаў. Вялікая частка прадстаўленых прадметаў - дар музею віцебскага калекцыянера Вадзіма Кузьміна.

Алена Ціханава