Фотакарэспандэнт газэты «Віцебскія весткі» дапамог прадухіліць злачынства

Фотокорреспондент газеты "Витебские вести"  помог предотвратить преступление

Прафесійныя навыкі фотакарэспандэнта газеты "Віцебскія весці" дапамаглі міліцыянтам затрымаць злодзеяў па гарачых слядах. Фотакора Дзмітрыя Восіпава запрасілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама, каб уручыць грамату пераможцы традыцыйнай акцыі "Грамадзянская мужнасць-2013".

Акцыя, падчас якой супрацоўнікі праваахоўных органаў адзначаюць грамадзян, якія паспрыялі раскрыццю таго ці іншага злачынства, праходзіць на працягу шасці гадоў. Штогод яе ўдзельнікамі становяцца каля паўсотні чалавек. Гэта школьнікі, студэнты, рабочыя, прадаўцы, пенсіянеры. Журналіст, па словах міліцыянтаў, сярод іх апынуўся ўпершыню.

Вось што Дзмітрый распавядае пра свой прынцыповы учынак:

- Летнім вечарам выйшаў на балкон падыхаць паветрам. Заўважыў, як двое хлопцаў круцяцца каля легкавой машыны ў двары. Западозрыў неладзе і пайшоў па фотаапарат. Аказалася - не дарма. Зняў, як маладыя людзі выцягнулі з машыны акумулятар. Фатаграфіі, перададзеныя аператыўнікам, якія прыехалі, дапамаглі апазнаць і затрымаць злодзеяў у той жа дзень.

Здымкі Восіпава публікаваліся і ў "СБ". Яго фотарэпартажы пра жыццё арміі і праваахоўных структур пастаянна друкуе часопіс "Спецназ". Што ж тычыцца яго перамогі ў акцыі, наш калега ставіцца да гэтага спакойна. Галоўнае, лічыць ён, - актыўная жыццёвая пазіцыя. І - неабыякавасць. Дарэчы, менавіта так называлася намінацыя "Грамадзянскай мужнасці", у якой ён перамог.

Сяргей Голесник, "Савецкая Беларусь"