«Фоталетапіс Саюзнай дзяржавы» будзе прадстаўлены ў фестывальным Віцебску
30 чэрвеня, Мінск /Жанна Катлярова - БЕЛТА/. "Фоталетапіс Саюзнай дзяржавы" будзе прадстаўлены ў фестывальным Віцебску. Выстава з такой назвай стане адным са мерапрыемстваў XVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", паведаміў сёння на сустрэчы з журналістамі кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Сяргей Забалоцец.
Саўнафестываль праходзіць у год 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таму ў фестывальныя дні пройдзе шмат сустрэч з ветэранамі, ускладанне кветак да Вечнага агню. Пройдуць акцыя "Моладзь за Саюзную дзяржаву", конкурс дзіцячага малюнка на асфальце. На пляцоўцы "Гісторыя Саюзнай дзяржавы" адбудуцца віктарыны, плануецца сустрэча з адным з прэтэндэнтаў на прэмію Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2009-2010 гады Мікалаем Чаргінцом. Плануецца, што адбудзецца творчая сустрэча з усімі прэтэндэнтамі на гэту прэстыжную прэмію.
Традыцыйна на фестывалі пройдзе прэс-канферэнцыя Дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Паўла Барадзіна. А ў дзень закрыцця фестывалю ад імя Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ўдзельнікам творчых праграм будуць уручацца дыпломы і памятныя прызы "За творчае ўвасабленне ідэй дружбы народаў Беларусі і Расіі".
Сяргей Забалоцец распавёў, што з бюджэту Саюзнай дзяржавы на правядзенне фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" выдзелена 24 млн. 896 тыс. расійскіх рублёў. Доля расійскага боку - 9 млн. 300 тыс. рублёў, Беларусі - 15 млн. 596 тыс. расійскіх рублёў.-0-