Фотапасткі прымушаюць прыбіраць смецце каля кантэйнерных пляцовак у Талачыне

Талачынскія камунальнікі выкарыстоўваюць фотапасткі для выяўлення тых, хто выкідвае смецце каля кантэйнерных пляцовак.


Гаворка ідзе пра буйнагабарытнае і расліннае смецце. Напярэдадні былі развешаны аб'явы і дадзена інфармацыя ў раённай газеце аб устаноўцы апаратуры, якая фіксуе парушэнні.

Дзве фотапасткі дзейнічаюць на адным месцы два-тры дні, затым перамяшчаюцца ў іншае. Як распавёў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валерый Прядка, такое новаўвядзенне сябе апраўдвае. Адзін парушальнік ужо аштрафаваны на 105 руб., другому вынесена папярэджанне, асобы яшчэ дзевяці чалавек устанаўліваюцца.

Акрамя таго, па дадзеных Талачынскай ЖКГ, павялічылася колькасць заказаў транспарту для вывазу буйнагабарытнага смецця.

Сяргей Кавалеўскі, «Віцебскія весці».