Фотарэпартаж. Канцэрт «Час выбраў нас» у Віцебску
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой:
- Беларусы і людзі, якія прыязджаюць да нас, хочуць простых рэчаў. Па-першае, жыць у бяспецы. Па-другое, вялікая раскоша і прывілей – выхоўваць і вучыць сваіх дзяцей без навязваных агрэсіўным захадам «традыцыйных» каштоўнасцей. Па-трэцяе, купляць прадукты харчавання, натуральныя і экалагічна чыстыя.
Прывітаўшы ўдзельнікаў рэспубліканскай акцыі «Марафон адзінства», старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін падкрэсліў:
- Брэст, Гомель, Гродна, Мінск, Магілёў не госці ў нас, яны тут родныя і яны тут дома! Мы ўсе непадзельныя часткі адной вялікай дружнай сям'і, якая называецца Рэспубліка Беларусь. Сям'і, дзе шануюць сваіх продкаў, ганарацца сваім мінулым, добрасумленна працуюць, мараць і плануюць нармальную чалавечую будучыню. Так было, так ёсць і так будзе!
Я заўсёды з гонарам кажу, што я з Віцебска. І сёння ў нас, у адным са старэйшых гарадоў Беларусі, сёмы па ліку прыпынак выдатнага грандыёзнага мерапрыемства «Марафон адзінства». Гэта яшчэ палова шляху, але ўжо зразумелая мелодыя, якая суправаджае ўвесь марафон, і гэта мелодыя дабра, дружбы, стварэння, адзінства і ўзаемаразумення.
Наступнай кропкай маршруту «Марафону адзінства» стане Орша 6-7 снежня. Пасля рэспубліканскую акцыю прымуць Баранавічы і Брэст.