Фотавыстава Беларускага тэлеграфнага агенцтва "Пераможцы" адкрываецца 8 красавіка ў Віцебску
7 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Фотавыстава Беларускага тэлеграфнага агенцтва "Пераможцы" адкрыецца 8 красавіка ў Доме кіно ў Віцебску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Новы праект БЕЛТА, прысвечаны 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, закліканы пазнаёміць з людзьмі, якія ў 1941-1945 гадах цаной сваёй крыві здабывалі для нас мір і свабоду. Менавіта таму асноўным жанрам больш як 70 шырокафарматных фатаграфій (70х50 см) стаў партрэт. На ўнікальных фотаздымках розных гадоў занатаваны тыя, хто ствараў Перамогу, - удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Характэрна, што большасць работ створана фотакарэспандэнтамі БЕЛТА.
Віцебск стане трэцім пасля Магілёва і Гомеля горадам, дзе будзе экспанавацца выстава "Пераможцы". Яе далейшы маршрут ляжыць у Гродна, а з 2 па 8 мая ўнікальныя работы змогуць убачыць жыхары і госці сталіцы.-0-