ЗПБ прыняла рашэнне аб страхаванні і матэрыяльнай падтрымцы медыкаў
"Прэзідэнт даручыў, каб ФПБ вызначыла сваё месца ў сітуацыі, якая склалася. І прадумала, як падтрымаць і аказаць дапамогу самым уразлівым катэгорыям медыкаў, тым, хто на перадавой, - адзначыў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда. - Трэба сказаць, што падтрымку медыцынскім работнікам прафсаюзы пачалі аказваць яшчэ ў сакавіку, калі ў краіне былі зарэгістраваныя першыя выпадкі захворвання на каранавірус. Гэта дапамога ў набыцці дэзінфікуючых і абеззаражвальных сродкаў, сродкаў індывідуальнай абароны - ад масак і пальчатак да ахоўных медыцынскіх касцюмаў".
Па словах старшыні ФПБ, ужо закуплена 14 тыс. такіх касцюмаў, усе яны размяркоўваюцца паміж рэгіёнамі. Першая партыя накіравана ў Віцебскую інфекцыйную бальніцу.
"Разам з тым сёння неабходна дадаткова дапамагчы тым, хто непасрэдна працуе з хворымі COVID-19. Прафсаюзамі прынята рашэнне аб страхаванні і матэрыяльнай дапамозе такім медыцынскім работнікам. Прэзідэнт падтрымаў ініцыятыву. Гэта салідарная дапамога ўсіх галіновых прафсаюзаў для тых, хто зараз працуе на перадавой", - заключыў Міхаіл Орда.