Французскія бізнесмены зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Беларуссю ў сферы льноперапрацоўкі

3 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Французскія бізнесмены зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Беларуссю ў сферы льноперапрацоўкі і не выключаюць магчымасці стварэння сумеснай вытворчасці, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнэры. Паводле яго слоў, цяпер пасольства і Віцебскі аблвыканкам рыхтуюць візіт дзелавых колаў Францыі на Аршанскі льнокамбінат. У складзе дэлегацыі будуць прадстаўнікі кампаніі, якая займаецца перапрацоўкай лёну. У ходзе візіту прадугледжваецца абмеркаваць магчымыя варыянты супрацоўніцтва, у тым ліку стварэнне сумеснай вытворчасці. Пасол адзначыў высокі ўзровень сельскагаспадарчай вытворчасці ў Беларусі і выказаў упэўненасць, што партнёрскія адносіны беларускіх льнаводаў і французскіх прадпрымальнікаў будуць узаемавыгаднымі.-0-