Функцыянуе анлайн-сэрвіс па праверцы забароны на ўезд у Беларусь
Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Полацкага памежнага атрада Дзяніс Глебко, З 1 ліпеня замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія плануюць наведванне Беларусі, могуць даведацца аб наяўнасці або адсутнасці іх персанальных даных у спісе асоб, уезд якіх у Беларусь забаронены або непажаданы.
Атрымаць гэту інфармацыю замежнаму грамадзяніну або яго прадстаўніку можна бясплатна на афіцыйным сайце Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Для гэтага ў раздзеле "Паслугі – Онлайн-сэрвісы" неабходна выбраць укладку "Праверка забароны на ўезд у Рэспубліку Беларусь" https://mvd.gov.by/ru/service/26 і запоўніць усе палі прапанаванай формы.
Вынікам запыту пры ўмове супадзення ўсіх рэквізітаў імя і прозвішча на рускай або англійскай мове (лацінская транслітарацыя) будзе электроннае паведамленне, якое выводзіцца на старонку сайта і сфарміраванае на аснове ўнесеных звестак.