Футбалісты БАТЭ абыгралі «Нёман» у матчы чэмпіянату Беларусі
20 верасня, Мінск /Ігар Хадасевіч – БЕЛТА/. Сёння на чэмпіянаце Беларусі па футболе адбыўся заключны матч 19-га тура, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Лідэр першынства барысаўскі БАТЭ ў гасцях узяў верх над гродзенскім "Нёманам" - 2:1. У складзе пераможцаў вызначыліся Віталь Радзівонаў (7-я хв.) і Дзмітрый Бага (11-я), а ў гаспадароў гол забіў Дзмітрый Кавалёнак (43-я).
Астатнія матчы гэтага тура адбыліся 19 верасня. МТЗ-РІПА (Мінск) – "Гомель" - 4:2 (Сеолін Нікалас, 34-я, з пенальці і 57-я, Дзілавер Зрнановіч, 67-я, Абубакар Камара, 83-я; Каліжуры Майкон, 62-я, Ігар Кузьмянок, 79-я); "Віцебск" - "Дынама" (Мінск) – 2:3 (Уладзімір Шакоў, 74-я, Андрэй Гараўцоў, 83-я; Аляксандр Гаўрушка, 42-я і 75-я, Сяргей Кісляк, 57-я); "Шахцёр" (Салігорск) – "Дняпро" (Магілёў) – 1:2 (Павел Беганскі, 62-я; Андрэй Лясюк 35-я, з пенальці і 89-я); "Тарпеда" (Жодзіна) – "Дынама" (Брэст) – 1:2 (Вадзім Бойка, 70-я; Раман Васілюк, 74-я і 78-я); "Нафтан" (Наваполацк) - "Мінск" - 1:0 (Сяргей Паліцевіч, 72-я); "Граніт" (Мікашэвічы) - "Смаргонь" – 1:1 (Андрэй Парываеў, 56-я; Дзмітрый Калодзін, 67-я).
Становішча ў групе лідараў такое: БАТЭ – 44 ачкі, "Дынама" (Мінск) – 34, "Дняпро" - 32, "Нафтан" - 31. Барысаўчане правялі 18 гульняў, а іх пераследнікі згулялі на матч больш.-0-