Футбалісты БАТЭ здабылі буйную перамогу над «Віцебскам» у матчы чэмпіянату Беларусі

30 жніўня, Мінск /Ігар Хадасевіч - БЕЛТА/. Лідар футбольнага чэмпіянату Беларусі барысаўскі БАТЭ атрымаў буйную перамогу ў чарговым туры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Выступаючы ў гасцях у "Віцебска", падапечныя Віктара Ганчарэнкі не пакінулі гаспадарам ніякіх шанцаў на поспех, перамогшы з лікам 6:1 (Брэсан, 36, Канцавы, 39, 56, з пенальці, Скавыш, 50, 90+5, Аляхновіч, 90; Слесарчук, 81). Гэта ўжо 15-я перамога барысаўцаў у матчах цяперашняга першынства. Футбалісты "Мінска", якія ідуць другімі, у сталічным дэрбі ўзялі верх над "Партызанам" - 3:1 (Асіпенка, 56, 70, Рыбак, 83; Ледэсма, 75). Трэцюю радок па-ранейшаму займае салігорскі "Шахцёр", які згуляў дома ўнічыю з брэсцкім "Дынама" - 1:1 (Кірэнкін, 84; Януш, 42). Вынікі астатніх гульняў 23-га тура: "Нафтан" (Наваполацк) - "Нёман" (Гродна) - 2:1 (Паліцевіч, 57, 90+3; Лебедзеў, 71); "Белшына" (Бабруйск) - "Тарпеда" (Жодзіна) - 1:1 (Бранфілаў, 63; Бруснікін, 52); "Дынама" (Мінск) - "Дняпро" (Магілёў) - 2:1 (Чухлей, 12, Кiсляк, 70, з пенальці; Церашчанка, 73). Турнірнае становішча: БАТЭ - 51, "Мінск" - 48, "Шахцёр" - 42, "Дынама" (Мінск) - 40, "Белшына" - 36, "Нафтан" - 30, "Дынама" (Брэст) - 29, "Дняпро" - 28, "Віцебск" - 22, "Тарпеда" - 17, "Нёман" - 15, "Партызан" - 14. БАТЭ і мінскае "Дынама" правялі па 22 матчы, а астатнія каманды па 23. У спрэчцы бамбардзіраў лідзіруюць Андрэй Разін ("Мінск") і Рэнан Брэсан (БАТЭ), якія забілі па 10 мячоў. Матчы 24-га тура адбудуцца 11 і 12 верасня.-0-