Футбалісты барысаўскага БАТЭ выйгралі Суперкубак Беларусі

8 сакавіка, Мінск /Ігар Хадасевіч – БЕЛТА/. Сёння матчам за Суперкубак Беларусі адкрыўся футбольны сезон, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. У мінскім футбольным манежы шасціразовыя чэмпіёны Беларусі футбалісты барысаўскага БАТЭ сустракаліся з уладальнікам Кубка краіны наваполацкім "Нафтанам". У асноўны час гульні сапернікі не змаглі паражаць вароты адзін аднаго – нічыя – 0:0, а ў серыі пасляматчавых пенальці ўдача спадарожнічала барысаўчанам – 3:2. Пераможцы, акрамя самага ганаровага трафея, атрымалі $15 тыс., а прайграўшыя - $5 тыс. Першыя чвэрцьфінальныя матчы розыгрышу Кубка Беларусі адбудуцца 13 і 14 сакавіка: "Нафтан" - "Тарпеда" (Жодзіна), БАТЭ - МТЗ-РІПА (Мінск), "Нёман" (Гродна) – "Шахцёр" (Салігорск), ДСК (Гомель) – "Дынама" (Мінск). А юбілейны, 20-ы па ліку чэмпіянат Беларусі стартуе 3 красавіка.-0-