Футбалісты «Нафтана» абыгралі «Шахцёр» у матчы чэмпіянату Беларусі

24 кастрычніка, Мінск /Ігар Хадасевіч – БЕЛТА/. На чэмпіянаце Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі сёння праходзяць чарговыя матчы 29-га тура, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. У Наваполацку футбалісты мясцовага "Нафтана" сустракаліся з адным з прэтэндэнтаў на ўзнагароды і атрымалі перамогу з мінімальным лікам 1:0. Пераможны гол на 41-й хвіліне гульні забіў Аляксандр Гаўрушка. Напярэдадні адбылося яшчэ тры матчы гэтага тура: "Віцебск" - "Дняпро" (Магілёў) - 1:1. (Слясарчук, 9; Бычанок, 24); "Нёман" (Гродна) - "Тарпеда" (Жодзіна) - 2:1 (Левіцкі, 3, Кавалёнак, 16; Салавей, 90+3); "Партызан" (Мінск) - "Белшына" (Бабруйск) – 0:0. Сёння праходзіць сталічнае дэрбі – "Мінск" - "Дынама" (Мінск), а 25 кастрычніка ў Барысаве згуляюць БАТЭ і брэсцкае "Дынама". Турнірная табліца: БАТЭ – 62 ачкі (28 гульняў), "Шацёр" - 57 (29), "Мінск" - 53 (28), "Дынама" (Мінск) – 49 (28), "Нафтан" - 43 (29), "Белшына" - 42 (29), "Дынама" (Брэст) – 39 (28), "Дняпро" - 36 (29), "Віцебск" - 26 (29), "Нёман" - 22 (29), "Тарпеда" - 21 (29), "Партызан" - 19 (29).-0-