Футбалісты «Віцебска» і БАТЭ лідзіруюць на чэмпіянаце Беларусі пасля чатырох тураў
19 красавіка, Мінск /Ігар Хадасевіч - БЕЛТА/. Пасля матчаў чацвёртага тура на чэмпіянаце Беларусі па футболе лідзіруюць "Віцебск" і БАТЭ. Прычым абедзве каманды ў чарговых сустрэчах згулялі ўнічыю, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Футбалісты "Віцебска" у Салігорску разышліся мірам з "Шахцёрам" - 1:1. Гаспадары адкрылі лік на 77-й хвіліне, калі Іван Дзянісюк рэалізаваў пенальці. Віцябляне здолелі адысці ад паразы толькі перад самым фінальным свісткам - ужо ў дададзены арбітрам час раўнавагу аднавіў Руслан Усаў.
Барысаўчане на сваім полі не змаглі ўзламаць абарону гродзенскага "Нёмана" - нічыя 0:0. З такім жа вынікам завяршыўся матч у Мінску, дзе дынамаўцы прымалі наваполацкі "Нафтан".
Самы буйны лік - 3:0 - быў зафіксаваны ў Магілёве: мясцовы "Дняпро" разграміў гасцей з мінскага "Партызана". Два мячы забіў Андрэй Лясюк (9-я хв., з пенальці, 75), а трэці гол у актыве Уладзіміра Юрчанкі (79). Для мінчан гэта ўжо чацвёртае запар паражэнне ў матчах цяперашняга першынства.
У Брэсце футбалісты "Дынама" выйгралі ў "Мінска" з лікам 2:1. У складзе гаспадароў вызначыліся Раман Васілюк (78) і Дзмітрый Мазалеўскі (84), а ў гасцей гол забіў Андрэй Разін (89).
Другую перамогу запар у гэтым чэмпіянаце адсвяткавалі футбалісты бабруйскай "Белшыны", якія абыгралі на выездзе жодзінскае "Тарпеда" - 2:1. У складзе пераможцаў вызначыліся Мікіта Фурсін (45) і Ігар Лісіца (82), а ў прайграўшых гол на рахунку Артура Левіцкага (55).
Турнірнае становішча пасля чатырох тураў: "Віцебск", БАТЭ - па 8 ачкоў, "Нафтан", "Мінск", "Дынама" (Брэст), "Дынама" (Мінск) - па 7, "Белшына", "Шахцёр" - 6, "Дняпро" - 4, "Нёман" - 3, "Тарпеда" - 1, "Партызан" - 0.
Футбалісты БАТЭ яшчэ не прапусцілі ні аднаго мяча, а "Нёмана" і "Партызана" пакуль не паражалі вароты сапернікаў.
У спрэчцы бамбардзіраў лідзіруе магіляўчанін Андрэй Лясюк, які забіў 3 мячы.
Матчы наступнага тура адбудуцца ў суботу, 24 красавіка.-0-