ДАІ: да 6 верасня ў Беларусі трэба рухацца з уключаным святлом фар

ГАИ: до 6 сентября в Беларуси нужно двигаться с включенным светом фар

У рамках месячніка, прысвечанага Дню ведаў, прафілактыцы і папярэджанню дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, да 6 верасня ў краіне праходзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага — дзеці!».

У рамках месячніка, прысвечанага Дню ведаў, прафілактыцы і папярэджанню дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, да 6 верасня ў краіне праходзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага — дзеці!».

Як паказвае практыка, у перыяд канікул адбываецца асноўная частка аварый з удзелам непаўналетніх. Так, у ліпені ў Шаркаўшчынскім раёне пад коламі іншамаркі загінула 4-гадовае дзяўчо. Праз месяц у Лепельскім раёне кіроўца аўтамабіля

«КІА» наехаў на малалетняга веласіпедыста, які раптоўна выехаў на праезную частку дарогі. 9-гадовы хлопчык памёр на месцы здарэння. 17 жніўня па віне 27-гадовага кіроўцы, пазбаўленага вадзіцельскіх правоў за кіраванне транспартам у нецвярозым стане, у Аршанскім раёне загінуў 15-гадовы пасажыр.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх прыняць актыўны ўдзел у правядзенні месячніка. Памятайце, што ў адпаведнасці з пунктамі 166 і 166.9 Правілаў дарожнага руху ў светлы час сутак для пазначэння транспартнага сродку, які рухаецца, павінны быць уключаны блізкае святло фар або дзённыя хадавыя агні ў перыяд правядзення Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь спецыяльных комплексных мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху.

Алеся СЕРЕГІНА, начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС аблвыканкама