ДАІ перад пачаткам навучальнага года правядзе комплекс спецмерапрыемстваў "Увага дзеці"

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі з 25 жніўня па 10 верасня ў сувязі з пачаткам навучальнага года правядзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага дзеці". Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

У краіне будуць праведзены шырокія акцыі, накіраваныя на прыцягненне ўвагі кіроўцаў да строгага і няўхільнага выканання патрабаванняў ПДР і асцярожнасці руху паблізу дзіцячых устаноў і ў жылых зонах. Таксама для ўсіх удзельнікаў дарожнага руху будуць праводзіцца розныя конкурсы, віктарыны, кіналекторыі.

ДАІ рэкамендуе ўсім кіроўцам у гэтыя дні ехаць з уключаным блізкім святлом фар.

Асаблівую трывогу ў Дзяржаўтаінспекцыі выклікае дзіцячы дарожна-транспартны траўматызм, таму што на дарогах Беларусі за сем месяцаў бягучага года ў 312 ДТЗ загінулі 20 дзяцей і 319 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. З 20 загінулых дзяцей толькі двое пацярпелі па ўласным віне. З агульнай колькасці пацярпелых дзяцей у 95 выпадках дзеці сталі прычынай ДТЗ. Астатнія дзеці сталі ахвярамі аварый у выніку халатнага стаўлення да ПДР з боку дарослых.-0-