ДАІ Віцебскай і ДІБДР Смаленскай абласцей ушануюць памяць ахвяр ДТЗ

ГАИ Витебской и ГИБДД Смоленской областей почтят память жертв ДТП

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі Віцебскай і Смаленскай абласцей правядуць на мяжы дзвюх краін акцыю да Дня памяці ахвяр ДТЗ, паведаміла начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Алеся Сярэгіна.

Ва ўсім свеце Дзень памяці ахвяр ДТЗ адзначаецца ў трэцюю нядзелю лістапада. Але па шэрагу прычын акцыю, прымеркаваную да гэтага дня, прадстаўнікі ўпраўлення ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама і УДІБДД УМВД па Смаленскай вобласці правядуць 13 лістапада - на мяжы двух рэгіёнаў, каля вёскі Заольша Лёзненскага раёна. Да людзей у пагонах далучацца і школьнікі - каманда юных інспектараў дарожнага руху Бабініцкай СШ Аршанскага раёна, неаднаразовыя ўдзельнікі рэспубліканскага конкурсу ЮІДаўцаў.

"Дзеці разам з намі будуць раздаваць кіроўцам і пешаходам дзіцячыя малюнкі і памяткі, праводзіць сацапытанне аб культуры паводзін на дарогах, вынікі якога мы пазней апублікуем у СМІ. Таксама ЮІДаўцы падрыхтавалі плакаты на вялікіх лістах ватмана, з якімі яны некаторы час будуць стаяць уздоўж дарогі, утварыўшы падабенства алеі зваротаў да кіроўцаў з просьбай выконваць ПДР", - растлумачыла Алеся Сярэгіна. Акрамя таго, удзельнікам дарожнага руху будзе прапанавана паставіць сваю подпіс пад своеасаблівым памятным адрасам, які завяршаецца словамі "Скажам "не" дарожным трагедыям!".

Пасля супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі з беларускага і расійскага бакоў абмяняюцца сваімі экзэмплярамі гэтага адраса. У завяршэнне акцыі адбудзецца запуск стожкі чорных паветраных шарыкаў з прывязанымі да яе трыма жалобнымі стужкамі. Менавіта столькі дзяцей загінула з пачатку года на дарогах Віцебскай (1) і Смаленскай (2) абласцей. Услед за шарыкамі ў неба паляціць і чырвоны кітайскі ліхтарык - у памяць аб усіх ахвярах ДТЗ.

Кацярына Князева, БЕЛТА.