ДАІ Віцебскай вобласці арганізуе грамадскую прыёмную пад адкрытым небам
Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці арганізуе грамадскую прыёмную пад адкрытым небам. На плошчы Леніна ў Віцебску часова выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення ДАІ УУС Віцебскай вобласці Уладзімір Банадысенка і кіраўнікі падраздзяленняў адкажуць на пытанні гараджан па сваёй кампетэнцыі, выслухаюць заўвагі і прапановы пешаходаў, аўтамабілістаў і іншых удзельнікаў дарожнага руху, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе УДАІ.
Як растлумачылі ў ДАІ, любы ахвотны зможа даведацца пра змены ў заканадаўстве і штрафныя санкцыі ў дачыненні да парушальнікаў Правілаў дарожнага руху, дарожную абстаноўку ў вобласці. Спецыялісты гатовы адказаць на пытанні па здачы экзаменаў у ДАІ, рабоце з фота- і відэафіксатарамі, выслухаць прапановы па арганізацыі дарожнага трафіку і працы святлафораў, гарадскіх парковак і месцаў стаянкі, даць рэкамендацыі па выкарыстанні дзіцячых аўтамабільных крэслаў і гэтак далей. Грамадская прыёмная будзе працаваць з 11.00 да 13.00.
Ва ўпраўленні падкрэслілі, што непасрэдныя зносіны з усімі катэгорыямі ўдзельнікаў дарожнага руху закліканы дапамагчы скласці аб'ектыўную карціну грамадскай думкі, каб удасканальваць працу ўсіх падраздзяленняў ДАІ.
Кацярына Князева