Гастролі Санкт-Пецярбургскага тэатра імя Н.П.Акімава пройдуць 11-16 мая ў Віцебску
4 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Гастролі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра камедыі імя М. Акімава пройдуць з 11 па 16 мая ў Віцебску, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА загадчыца літаратурнай часткай Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа Святлана Дашкевіч.
На сцэне Коласаўскага тэатра расійскія госці прадставяць камедыі "Як важна быць сур'ёзным" паводле Оскара Уайльда і "Ігракі" паводле п'есы Мікалая Гогаля. У пастаноўках заняты народная артыстка Расіі Святлана Карпінская, якая сыграла галоўную ролю ў камедыі "Дзяўчына без адрасу", а таксама артысты Дзяніс Зайцаў, Аляксандр Карнееў, Вольга Беражная. "З майстэрствам гэтага цудоўнага калектыву віцебскія тэатралы ўжо знаёмыя, бо тэатр імя М. Акімава прыязджае да нас не ў першы раз", - адзначыла Святлана Дашкевіч.
У межах гастроляў у віцяблян будзе магчымасць сустрэцца з вядучым акцёрам акімаўскага тэатра Міхаілам Свеціным, творчы вечар якога адбудзецца 16 мая. Народны артыст Расіі, уладальнік ордэна "За заслугі перад Айчынай" чацвёртай ступені зняўся амаль у 100 фільмах, у асноўным камедыях. Любоў і прызнанне публікі ён заваяваў сваёй яркай, шчырай гульнёй. Сярод найбольш вядомых фільмаў з яго ўдзелам - "Агонія", "Няхай шанцуе", "Чарадзеі", "Любімая жанчына механіка Гаўрылава", "Не можа быць", "Залаты аўтамабіль", "Дванаццаць крэслаў". Спектаклі, у якіх ён заняты ("Дванаццатая ноч", "Сіняе неба, а ў ім аблокі"), гадамі ідуць у рэпертуары тэатра і нязменна збіраюць поўныя залы.-0-