Генеральным дырэктарам Віцебскага ГПЛХА прызначаны Юры Ліпскі
Юрый Ліпскі назначаны генеральным дырэктарам Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесалагістычнага аб'яднання.
Раней Юрый Ліпскі кіраваў Гомельскім дзяржаўным вытворчым лесалагістычным аб'яднаннем. У працоўнай біяграфіі спецыяліста - значны вопыт працы менавіта ў паўночным рэгіёне: ён быў галоўным ляснічым Віцебскага лесгаса, дырэктарам Дзісненскага лесгаса, галоўным ляснічым Віцебскага ДВЛПА.Адзначаецца, што рашэнне перавясці Юрыя Ліпскага з Гомельскай вобласці ў Віцебскую абумоўлена тым, што кіраўнік зарэкамендаваў сябе як патрабавальны, але справядлівы кіраўнік, які добра валодае эканамічнымі пытаннямі.