Генадзь Сабыніч з рабочым візітам наведаў Талачынскі раён
Першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама наведаў прамысловы сад кансервавага завода, дзе азнаёміўся з тэхналогіямі вырошчвання садавіны і ўмовамі захоўвання прадукцыі, пацікавіўся вынікамі і планамі па вырошчванні і перапрацоўцы бульбы.
Галоўны тэхнолаг Марына Алейнікава расказала, што ў 2024 годзе прадпрыемства вырабіла больш за 4000 тон паўфабрыката бульбы фры.
Пастаўляецца ён сёння ў сеткі хуткага харчавання як Рэспублікі Беларусь, так і Расійскай Федэрацыі.
— На кансервавым заводзе маецца неабходны патэнцыял для вырашэння пастаўленых задач — створана выдатная вытворчая база, прадпрыемства ўкамплектавана кваліфікаванымі кадрамі. Таму ў будучыню можна смела глядзець з аптымізмам, галоўнае, каб надвор'е не паднесла непрыемныя сюрпрызы, — рэзюмаваў Генадзь Сабыніч.