Геаінфармацыйную сістэму Аршанскага раёна пачнуць ствараць сёлета

Стварэнне геаінфармацыйнай сістэмы Аршанскага раёна павінна пачацца ў 2019 годзе, паведаміў журналістам старшыня Дзяржкаммаёмасці Андрэй Гаеў.

"Геаінфармацыйная сістэма Аршанскага раёна, работы над якой павінны пачацца ў бягучым годзе, нацэлена на фарміраванне ў рэгіёне адзінай інфармацыйнай прасторы і падтрымкі прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў. Далей могуць стварацца іншыя падобныя рэсурсы для абласцей і рэспублікі ў цэлым", - распавёў Андрэй Гаеў.

Сярод новых праектаў Дзяржкаммаёмасці таксама карпаратыўная сістэма "Лясфонд" для Міністэрства лясной гаспадаркі. Яна дазволіць праводзіць улік лясных рэсурсаў з дапамогай інавацыйных метадаў. Больш за 40% тэрыторыі Беларусі пакрыта лясамі, і новая сістэма дапаможа эфектыўна і аператыўна кіраваць гэтымі рэсурсамі. У супрацоўніцтве з арганізацыямі Мінпрыроды распрацаваны рэестр водных рэсурсаў на прыкладзе Брэсцкай вобласці, а таксама праект па вядзенні рэестра асабліва ахоўных прыродных тэрыторый на прыкладзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.

БелТА.