Нямецкі інвестар накіруе звыш Br70 млрд. на мадэрнізацыю Обальскага керамічнага завода
26 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Нямецкі інвестар накіруе звыш Br70 млрд. на мадэрнізацыю камунальнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Абольскі керамічны завод" (Віцебская вобласць), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве.
Інвестпраект прадугледжвае будаўніцтва цэха магутнасцю 60 млн. штук умоўнай цэглы ў год. Порыстыя керамічныя блокі, якія плануецца тут выпускаць, будуць мець меншую вагу ў параўнанні са звычайнымі керамічнымі будаўнічымі матэрыяламі і больш высокія цеплаахоўныя ўласцівасці, падобныя па ўзроўні цеплаправоднасці да дрэва і ячэістага бетону. Праектам таксама прадугледжваецца рэканструяваць цэх №1 з заменай дзейнага абсталявання.
Рэалізацыя праекта дазволіць прадпрыемству знізіць расход прыроднага газу на 21% на 1 тыс. умоўнай цэглы, павысіць канкурэнтаздольнасць выпускаемай прадукцыі і палепшыць вытворча-гаспадарчую дзейнасць. Прыступіць да будаўніцтва плануецца восенню. Цалкам правесці ўсе работы па мадэрнізацыі і выйсці на запланаваныя магутнасці на працягу трох гадоў. Тэрмін акупнасці праекта - каля 6 гадоў.
Прадпрыемства заснавана ў 1947 годзе. Спецыялізуецца на выпуску розных відаў цэглы, каменю керамічнага і тратуарнай пліткі. За студзень-сакавік выпушчана 7,2 млн. штук умоўнай цэглы на Br3,5 млрд. Удзельная вага экспарту склала 10%. Адгрузка цэглы на $50 тыс. ажыццяўлялася ў Расію.-0-